Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Конкурс вершаў пра Грэцыю

У межах міжнародных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Грэцыі, САЕ Перыферыя краін былога СССР на сайце www.greeks-su.com аб’яўляе паэтычны конкурс.

Конкурсныя праекты праводзяцца з мэтай папулярызацыі грэцкай культуры, кансалідацыі дыяспары, грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці нашых суайчыннікаў.

Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна прадставіць верш пра Грэцыю ўласнага сачынення (на грэцкай або рускай мове) аб’ёмам не менш 4-х чатырох радкоў не пазней за 20 сакавіка 2012 г. па электронным адрасе: [email protected] .

Раней, у розныя гады www.greeks-su.com праводзіліся конкурс на лепшае сачыненне, конкурс сярод аматараў фатаграфіі і складальнікаў крыжаванак. Тэматыка конкурсу гэтага года прапанавана моладзевым камітэтам САЕ перыферыі. Пераможцам Конкурсу на лепшы верш прысуджаюцца каштоўныя прызы, а таксама прадастаўляецца магчымасць удзелу ў паломніцкіх паездках па святых месцах гістарычнага Понта. Найбольш цікавыя работы будуць апублікаваныя ў грэцкіх газетах і часопісах, якія выдаюцца на тэрыторыі перыферыі САЕ краін былога СССР і Грэцыі.

Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя:
– да 17 гадоў – першая ўзроставая катэгорыя;
– пасля 17 гадоў – другая ўзроставая катэгорыя.

Падрабязней тут.

Паводле Адукацыя.інфо

Greece

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *