Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Байцы” БРСМ

Некалькі гадоў таму на базе БРСМ былі створаны моладзевых атрады аховы правапарадку. Іх часта называюць «байцамі» і падкрэсьліваюць, што працуюць яны бясплатна з мэтай прафілактыкі. Колькасць такіх маладых людей ужо перавысіла 7 тысяч чалавек!

За апошнія паўгода колькасьць «байцоў» моладзевых атрадаў (МААП) БРСМ вырасла на 2 тысячы і дасягнула 7 тысяч чалавек. Удзельнікі атрадаў патрулююць вуліцы (афіцыйна — толькі зь міліцыяй) і праходзяць трэніроўкі на базах АМАПу.

У 2011 годзе «байцы» БРСМ паўдзельнічалі ў больш чым 1 000 затрыманьнях.

Афіцыйна затрымліваць кагосьці байцы права ня маюць — толькі «дапамагаць» міліцыі. Хаця ў сацыяльных сетках пэрыядычна зьяўляецца аб «апэрацыях» атрадаў, у якіх міліцыя паўстае толькі ў пастарунку.

Байцы праходзяць зборы, дзе вывучаюць некаторыя прыёмы рукапашнага бою, зборку і разборку АК-74 і пісталета Макарава. У час навучаньня ў БРСМаўцаў праходзяць заняткі пад назовам «Неспрыяльныя сытуацыі на маршруце патруляваньня і шляхі іх вырашэньня». На такіх зборах «заняткі са зброяй і падрыхтоўка па рукапашным баі чаргуюцца з мастацкімі конкурсамі».
Афіцыйна вулічныя «дазоры» БРСМ не аплочваюцца, але грашовае ўзнагароджаньне, прынамсі ў Заводзкай арганізацыі Менску, «байцы» атрымліваюць. Яго памер не называецца.

«Нам патрэбныя добраахвотныя памочнікі, якія служаць годным прыкладам для іншых», — кажа намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка.

Паводле generation.by

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *