Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Яны ведаюць Берасцейш- чыну! (ФОТА)

Моладзевая ініцыятыва “Аазіс”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” узнагародзіла пераможцаў чарговай серыі інтэлектуальных віктарын звязаных адной тэмай: “Берасцейшчына”.

На працягу ўсяго студзеня ў віктарыне прынялі ўдзел звыш 20 наведвальнікаў сайта “Дзедзіч”, але пашанцавала з іх толькі тром.

7 лютага, пасля падвядзення вынікаў усіх трох тураў віктарыны, на ўрачыстай сустрэчы пераможцаў Зміцер Наўрось, Дзяніс Трафімчук і Алесь Анішчук атрымалі каштоўныя памятныя падарункі. У якасці падарункаў выступілі флэшкі на 4 Гб.

Сяржук Кавалько ўзнагароджвае Дзяніса Трафімчука, аднаго з пераможцаў віктарыны "Берасцейшчына"

Сяржук Кавалько ўзнагароджвае Дзяніса Трафімчука, аднаго з пераможцаў віктарыны "Берасцейшчына"

 Сяржук Кавалько ўзнагароджвае Алеся Анішчука, аднаго з пераможцаў віктарыны "Берасцейшчына"

Сяржук Кавалько ўзнагароджвае Алеся Анішчука, аднаго з пераможцаў віктарыны "Берасцейшчына"

 Сяржук Кавалько ўзнагароджвае Зміцера Наўрася, аднаго з пераможцаў віктарыны "Берасцейшчына"

Сяржук Кавалько ўзнагароджвае Зміцера Наўрася, аднаго з пераможцаў віктарыны "Берасцейшчына"

Тым, каму трошкі не хапіла да перамогі, сумаваць не патрэбна, бо гэта не апошнія віктарыны ад моладзевай ініцыятывы, і ў Вас будзе яшчэ шанец перамагчы! 

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *