Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Eura-клуб

Выходныя з Дзедзічам – 2 ў 1: семінар “Без візы” і відэапрагляд!

У гэту суботу, 11 лютага ААР “Дзедзіч” кліча да сябе ў госці: 14.00 семінар кампаніі “Без візы”, а пасля адбудзецца кінапрагляд.

Семінар кампаніі “Без візы”, на тэму існавання візавага рэжыму з Еўразвязам, пройдзе пры падтрымцы “Belarus Watch”.

Будзем абмяркоўваць наступнае:

– якія бываюць візы?

– якія існуюць праблемы пры атрыманні візы ў ЕЗ?

– Этапы спрашчэння і адмены візавага рэжыму.

– Міфы і рэаліі, што датычацца візавага рэжыму.

Калі ты жадаеш падарожнічаць па Еўропе без візавых фармальнасцяў, калі ты сутыкаўся з праблемамі пры атрыманні візы ці проста жадаеш даведацца больш па гэтай тэме, прыходзь!

Сустрэча адбудзецца ў офісе “Дзедзіча” (Кірава 60, кв. 1).

Пасля адукацыйнай праграмы, адбудзецца прагляд серыі кароткаметражных фільмаў “Выявы Еўропы”:
25 кароткаметражных фільмаў, знятыя рэжысёрамі 25 краін Еўразвяза:

1) Фатых Акін, Нямеччына – “Старыя змрочныя песні”.
2) Барбара Альберт, Аўстрыя – “Марс”.
3) Шарунас Бартас, Літва – “Дзеці нічога не губляюць”.
4) Эндзі Боуш, Люксембург – “Моўная школа”.
5) Крыстофер Боэ, Данія – “Еўропа”.
6) Франческа Камянчыні, Італія.
7) Stijn Coninx, Бельгія – “Выявы Еўропы”.
8 ) Тані Гатліф, Францыя – “Начны Парыж”.
9) Саша Гедэон, Чэхія – “Унісон”.
10) Крыстас Джорджыу, Кіпр – “Маё жыццё”.
11) Канстанцін Джыаннарыс, Грэцыя – “Камуналка”.
12) Тео ван Гог, Нідэрланды – “Еўравіктарына”.
13) Піцер Грынуэй, Вялікабрытанія – “Еўрадуш”.
14) Мігель Хермоса, Гішпанія – “Нашы дзеці”.
15) Арва Іха, Эстонія – “Еўрафлот”.
16) Акі Каурысмякі, Фінляндыя – “Біко”.
17) Дамьен Козоле, Славакія – “Еўропа”.
18) Лэйла Пакалніна, Латвія – “Усё будзе добра”.
19) Кеннет Сцыклуна, Мальта – “Выспа”.
20) Марцін Сулік, Славенія – “Цуд”.
21) Мальгоржата Сзумовска, Польшча – “Скрыжаванні”.
22) Белая Тарр, Вугоршчына – “Пралог”. Аператар – Робі Мюлер.
23) Жан Троэлл, Швецыя – “Жоўтая пазнака”.
24) Тэрэза Віллавэрдэ, Партугалія – “Халодная вада – халодная вайна”.
25) Уолш Эйслінг, Ірландыя – “Дзяржава-нябачнік”. У галоўнай ролі – Джэрард Маннікс Флінн.

Сустрэча ў “Укантакце”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *