Адукацыя

Трохгадовае размеркаванне

 Віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік на калегіі Міністэрства адукацыі выказаў  прапанову павялічыць тэрмін  разьмеркаваньня выпускнікоў з двух да трох гадоў. Акрамя гэтага  беларускага чыноўніка клапоціць колькасьць беларускіх студэнтаў.

 «Мы павінны кіраваць працэсамі ў вышэйшай школе, ці патрэбна нам столькі студэнтаў? Трэба мяняць псыхалёгію грамадзтва, у нас скрайняя патрэба як у залатых мазгах, так і ў руках. Раней у ВНУ паступалі толькі 20% выпускнікоў школ, а цяпер – больш за 60%. Пры гэтым нароўні з тымі, хто ішоў з 400 баламі, прайшлі і тыя, у каго 16-20 балаў. А на платнае аддзяленьне некаторыя ВНУ проста ўзялі ўсіх, хто прыйшоў з станоўчымі баламі» – выказаў Тозік.

Паводле дадзеных Мінстата ў 2010 годзе колькасць студэнтаў у Беларусі ў разліку на 10 тысяч насельніцтва складала 467 чалавек. У суседняй Расеі гэтыя суадносіны большыя — 493 чалавекі на 10 тысяч жыхароў. У многіх краінах сьвету яны аднак ніжэйшыя: Нарвегія (454 чалавекі), Аўстрыя (368 чалавек), Японія (306 чалавек), Італія (334 чалавекі) і Германія (298 чалавек).

Аляксандар Лукашэнка яшчэ ў 2004 годзе разважаў пра магчымасьць павялічэньня працягласьці разьмеркаваньня да 5 гадоў. З таго часу ўмовы адпрацоўкі «бясплатнай» вышэйшай адукацыі сталі больш жорсткімі, аднак працягласьць застаецца пакуль усё той жа. У траўні 2009 павялічылася да 5 год толькі працягласьць адпрацоўкі для студэнтаў-мэтавікоў.

паводле  generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *