Музыка

Перакладзі песню на беларускую мову!

Еўрарадыё распачынае конкурс для аматараў музыкі і беларускай мовы – задача – перакласці на родную мову песню гурта Yellow Brick Road “30’s.

Музыкі адзначылі, што не патрабуюць дакладнага перакладу: галоўнае, каб новы тэкст для “30’s” быў мілагучны.

Аўтару лепшага перакладу музыкі абяцаюць падарыць запрашэнні ажно на тры свае канцэрты і live-DVD “Honeymoon”. Тыя, хто трапіць у пяцёрку лепшых, атрымаюць ад Еўрарадыё дыскі іншых беларускіх каманд і шмат розных прыемных дробязяў.

Дарэчы, як прызналіся Yellow Brick Road Еўрарадыё, пад новую беларускамоўную версію “30’s” яны плануюць перамантаваць і кліп на гэту песню.

Падарункі ад Еўрарадыё

Падарункі ад Еўрарадыё

Каб стаць сааўтарам YBR, дасылай свой пераклад на [email protected] з пазнакай “Кокурс Yellow Brick Road“. Але зрабіць гэта трэба да 18:30 14 лютага. Пераможцу конкурсу вызначаць музыкі гурта Yellow Brick Road.

 

Тэкст песні Yellow Brick Road – 30’s:

Are you ready, to the story without the end?
To the story, Where live wished to become dead

My eyes are always open, I can’t drink water and hairs don’t grow on my head
I will dress sun glasses when go to the masses, they can notice me after all

Have no money, have no documents and name
Have no breathing, what a pity, what a shame

But I am really scared at the cemetery, and faces disappear for me
People make me matter, with music it’s better, they can notice me after all

Паводле: euroradio.fm

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *