Семінар па напісанні ралявых гульняў жывога дзеяння пройдзе 18-19 лютага 2012 года ў Мінску. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Для каго:

— Для тых, хто мае вопыт удзелу ў ралявых гульнях;
— Для тых, у каго ёсць свая ідэя і хто шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі;
— Для тых, хто хоча прыняць удзел у стварэнні гульні.

Для чаго:

— Рабіць гульні ў камандзе;
— Дзяліцца вопытам;
— Рэалізаваць даўнія задумкі гульняў.

Што плануецца:

Да пачатку семінара мы збіраем заяўкі на ўдзел і на стварэнне гульняў.

Прыкладны план мерапрыемства:

  1. Прэзентацыя семінара
2. Пяціхвілінныя прэзентацыі заяўленых ідэй гульняў
3. Фарміраванне груп вакол ідэй
4. Распрацоўка гульняў у групах
5. Прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў работы груп
6. Складанне календара гульняў

Арганізатары пакідаюць за сабой права змяняць план у бок пашырэння праграмы.

Як патрапіць на семінар:

Запоўніце онлайн-форму для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка.
Калі Вы жадаеце заявіць гульню для распрацоўкі на семінары, у вольнай форме апішыце сваю ідэю, стан у якім знаходзіцца яе рэалізацыя, тое, якая дапамога Вам неабходная для яе завяршэння, і адпраўце на email larp-up (сабака) googlegroups.com
Калі ідэя «накшталт як ёсць», але ў вас есць цяжкасці ў яе апісанні, паспрабуйце скарыстацца планам .

Арганізатары

LARP-фабрыка avis_alba, Aliona (ПАСАДУ *), 4ert, Uwe, Alef_Nevermind, Arthur de Gorn, tata smoliak, Надзея Алёхіна (ПАСАДУ *), Дзіма Багданаў. * ГА «Адукацыйны цэнтр ПОСТ

Паводле Адукацыя.інфо

seminar

[supsystic-social-sharing id="1"]