Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Фотаконкурс «Зімовае шчасце»

Зіма – асаблівая пара года, такая чароўная, жорсткая і зманлівая – самы час браць у рукі фотаапарат і рабіць на памяць фотаздымкі шчаслівых твараў з чырвонымі насамі.

Конкурс праводзіць вядучы турыстычны партал Беларусі holiday.by пры падтрымцы афіцыйнага прадстаўніцтва Samsung Electronics у нашай краіне. Галоўны прыз – фотакамера Samsung MV800!

Прыняць удзел у конкурсе можа кожны! Для гэтага неабходна выслаць фатаграфію вашага зімовага шчасця на электронны адрас [email protected]  Абавязковая ўмова – фота прымаюцца ад аўтара і на ёй павінна прасочвацца зімовая тэма – снег, горы, завея, снежныя бабы, увогуле ўсё, што злучана з самай казачнай парой года! Фота, зробленыя ў іншых шыротах таксама прымаюцца, але ў гэтым выпадку неабходна наяўнасць на іх зімовай атрыбутыкі. Таксама абавязкова наяўнасць «шчасця» – хоць само паняцце даволі абстрактнае, але рэакцыя на ўсмешкі людзей, дзіцячы смех ці ясныя вочы заўсёды бывае пэўнай 🙂 На фота могуць быць намаляваны вашы знаёмыя, сябры, сваякі і нават сам аўтар. Прымаюцца фатаграфіі, якія перадаюць атмасферу зімовага шчасця (перад тым, як адправіць фота нам, раім пратэставаць фота на сваіх знаёмых :)). Фота пажадана палепшыць добрай назвай і пажадана невялікай гісторыяй пра тое, калі і як яно было зроблена.

Падрабязней тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *