Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Гісторыя

Канферэнцыя ў Магілёве

У суботу ў Магілёве адбылася святочная канферэнцыя прымеркаваная 435-годдзю атрымання горадам Магдебурскага права.

Выходныя парадавалі мяне не бяздзейнай лянотай, а наведваннем гэтага цікавага мерапрыемства. Надвор’е вырашыла падтрымаць свята траскучым марозам у -22 градусы, але асаблівай перашкоды не ўяўляла.

Пачалося ўсё са знаёмства з горадам, а дакладней з галоўнай яго часткай – ратушай. Якая рэканструявана ў дакладнасці са сваім сярэднявечным арыгіналам і зараз ўяўляе сабой музей. Аднак у адным з пакояў мясцовая ўлада засядае і па гэты дзень.

З гісторыяй горада і Магдэбурскага права ў прыватнасці,  нас пазнаёміў мясцовы гісторык і выкладчык Ігар Пушкін. Шкадавала толькі аб адным – што так мала часу на музей, спадар Ігар, мяркуючы па ўсім,  і дзесятай долі таго, што ведаў нам не распавёў. Але па раскладзе нас ужо чакаў абед у адным з самых стылізаваных пад сярэднія вяка кафэ, трэба аддаць належнае гаспадару, гісторыю свайго горада ён шануе і памятае.

І вось пасля абеду нас чакалі на саму афіцыйную частку. У офісе сабралося даволі шмат народу, прадстаўнікі розных партый, моладзевых арганізацый (а я прадстаўляла адну з іх – АРР “Дзедзіч”) і проста людзей “у тэме”.

Пачалося ўсё уступнай прамовай аднаго з арганізатараў сустрэчы, каардынатара Руху “За Свабоду” Алеся Сілкова, далей вышэй названы гісторык доўга распавядаў пра станаўленне Магдэбурскага права ў Магілёве, пра мінулае горада, пра яго развіццё і пра сваё бачанне будучыні.

Брэсту аддавалі ўшанаванні, як першаму гораду з такім правам, так што на сваім выступе мне было чым хвастануть. Аднак, убачыўшы наколькі дрыгатліва магілёўцы ставяцца да атрымання імі Магдэбурскага права мне стала некалькі няёмка, што мы, бэрасцейцы, надаем гэтаму мала ўвагі. Бо нам сапраўды ёсць чым ганарыцца!

На канферэнцыю прыбылі гэтак жа спадар Аляксандр Мілінкевіч і некалькі замежных гасцей, прадстаўнікоў партыі “Яблыка” з Пецярбурга. Было цікава паслухаць іх меркаванне і ўласны вопыт.

Завяршылася ўсё, па традыцыі, святочным банкетам і прыемнай музыкай магілёўскага дудара.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *