Моладзь

100 цікавых фактаў пра Беларусь

На старонках жж блогер M!ханя правёў своеасаблівы флеш-моб пад назвай “100 фактаў пра маю краіну”, дзе сабраў цікавыя і незвычайныя факты пра нашу краіну.

Мэта гэтага флеш-мобу – распавесці пра сваю краіну так, як яе бачыць аўтар – тыя старонкі гісторыі і запаветныя куткі, якія забаўляюць менавіта яго.

Падборка фактаў апынулася сапраўды займальнай. Так, напрыклад, аўтар расказвае пра помнік адметнай беларускай літары “Ў” у Полацку на радзіме нашага славутага першадрукара Францыска Скарыны, пра знакамітыя слуцкія паясы, пра Чырвоны Касцёл у Менску, які ледзь не знеслі пасля вайны (бо ён не падыходзіў па стылю да Дома Ўрада, што знаходзіцца побач), пра нашыя грошы, пра мінулае і сучаснасць.

З падборкі можна даведацца і што такое ёсць “крамбамбуля” (мяне гэта, дарэчы, заўсёды вельмі цікавіла))) – настойка на меду і рэзкіх затаўках, рэцэпт якой, па легендах, быў вядомы яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

Каб цалкам азнаёміцца з 100 фактаў заходзьце, калі ласка, сюды і сюды.

А як бачыце нашу краіну вы?))

Помнік літары "Ў" у Полацку

Помнік літары "Ў" у Полацку

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *