Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

“Аазіс” агітаваў за льготны праезд

Моладзевая ініцыятыва “Аазіс” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” правяла ў Берасці чарговую акцыю прысвечаную абароне правоў студэнтаў.

Мэта акцыі, пад час якой актывісты “Аазіса” і “Дзедзіча” раздавалі налепкі на прыпынках грамадскага транспарту, – гэта вяртанне льготаў на праезд берасцейскім студэнтам. Нагадаем, што ў Менску студэнты маюць права бясплатна карыстацца грамадскім транспартам у адрозненне ад студэнтаў усіх іншых гарадоў, што канешне, не можа не абураць апошніх.

Льготы на праезд былі ледзь не адзінымі льготамі для студэнтаў у нашай краіне (яшчэ засталіся зніжкі на квіткі ў большасці музеяў), але як паказаў час, шмат харошага хутка праходзіць.

Актывісты  “Аазіса” і “Дзедзіча” абяцаюць і надалей праводзіць акцыі, прысвечаныя гэтай праблеме.

Фота: Радыё свабода

Фота: Радыё свабода

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *