Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Магістарскія стыпендыі ва Францыі

Парыжская Вышэйшая нармальная школа (École normale supérieure, ENS) запрашае перспектыўных замежных студэнтаў на двух- або трохгадовы курс з атрыманнем стыпендыі.

Штогод парыжская Вышэйшая нармальная школа (École normale supérieure, ENS) арганізоўвае міжнародны адбор, прапаноўваючы прыкладна 30 найбольш перспектыўным замежным студэнтам прайсці двух- або трохгадовы курс. Яны атрымліваюць месячную стыпендыю ў памеры прыкладна 1000 еўра і размяшчацца ў студгарадку ENS.

Запрашаюцца студэнты апошняга курсу, аспіранты першага года.

Умовы адбору:

Патрабаванні для заяўнікаў наступныя:

– Прадставіць доказы, што вы не маеце французскага грамадзянства;
– Вам павінна быць менш за 26 гадоў на 1 верасня 2012 года;
– Падаваць заяву на ўдзел у гэтай праграме можна толькі раз;
– Вучоба ва ўніверсітэце за межамі Францыі;
– Быць на апошнім курсе навучання перад атрыманнем дыплома аб вышэйшай адукацыі (дзейнічае да 1 верасня 2012 года);
– Або на першым курсе аспірантуры (паслядыпломнай адукацыі) (акрамя кандыдатаў па матэматыцы) пры ўмове паступлення на першы год магістратуры ў ENS на 1 верасня 2012.

Журы па матэматыцы аддасць перавагу кандыдатам другога ці трэцяга курсу аспірантуры (магістратуры). У якасці выключэння могуць быць прынятыя студэнты, якія пачалі навучацца ва Францыі пасля 1 жніўня 2011 года.

Працэс адбору:

– Няма ніякай спецыяльнай праграмы для гэтага адбору. На першым этапе адбіраюцца студэнты ў адпаведнасці з прадстаўленымі звесткамі. Затым праводзіцца сумоўе з кандыдатамі з мэтай ацаніць іх здольнасці да аналізу, асэнсавання і сінтэзу, з улікам іх навуковай ці літаратурнай культуры, цікаўнасці і актуальнасці праекта даследавання;
– Кандыдаты запаўняюць анкету, што размяшчаецца на сайце, са студзеня да 15 сакавіка 2012 года;
У маі іх праінфармуюць пра вынікі папярэдняга адбору;
– Кандыдаты, чые заявы адбяруць, будуць асабіста запрошаныя ў Парыж, дзе яны напішуць тэст і адразу пасля гэтага пройдуць сумоў’е. Праз некалькі дзён вынікі будуць абнародаваныя. У цэлым гэта зойме два тыдні;
Заняткі пачынаюцца ў сярэдзіне верасня.

Курс:

Падчас навучання студэнты працуюць, каб атрымаць як ступень магістра ў галіне навуковых даследаванняў (еўрапейскі дыплом) у адным з парыжскіх універсітэтаў – партнёраў ENS, абраных у адпаведнасці з праектам даследавання, так і дыплом ENS аб дадатковай адукацыі.

Дэдлайн 15/03/2012

Сайт школы

Паводле Адукацыя.інфо

ENS

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *