Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Студэнты скончылі збор подпісаў

Увесь бягучы месяц берасцейскія студэнты займаліся не толькі сесіяй, але таксама збіралі подпісы за прадстаўленне кампенсацыі за найм жылля іншагароднім студэнтам.
Вядома, што такая працэдура існуе ў нашай краіне, але яна досыць не дасканалая, ад чаго гэтую кампенсацыю атрымоўваюць толькі адзінкі. Таму, моладзевай ініцыятывай “Аазіс” і АРР “Дзедзіч” было вырашана распачаць збор подпісаў пад зваротам да ўладаў, у якім утрымліваюцца прапановы студэнтаў аб змяненні працэдуры.

Галоўныя пункты, якія утрымлівае зварот, гэта пункты пра павышэнне кампенсацыі (з 75 тыс.  да 300 тыс. рублёў) і спрашчэнне яе атрымання.

Так, на працягу двух тыдныяў было сабрана 1000 подпісаў і пасля праверкі, сёння, подпісы былі накіраваны ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт на разгледжанне. Цягам 30 дзён зварот павінен быць разгледжаны.

Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *