Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

У праграме “Апантаныя” выйшаў фільм пра “Дзедзіч” (відэа)

Сярод відэарэпартажаў з цыкла “Апантаныя”, што прысвечаны грамадзянскай актыўнасці ў Беларусі, з’явілася відэа і пра Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Цыкл відэарэпартажаў “Апантаныя”, пра які мы ўжо пісалі раней, прысвечаны грамадскім арганізацыям і проста актыўным, ініцыятыўным людзям, якія не складаюць рук у складаных умовах сённяшняй Беларусь.

Увагу аўтараў гэтага цыклу, Васіля Лепеша і Магды Пытлякоўскай, прыцягнула і берасцейскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, рэпартаж пра які з’явіўся 7 часткай цыклу.

Рэпартаж прысвечаны ўсім накірункам дзейнасці “Дзедзіча” і расказвае пра ўдзельнікаў і мерапрыемствы, акцыі арганізацыі, сярод якіх кампанія “За Вела-Берасце”, зборы подпісаў, выданне бюлетэня “Дзедзіч”, правядзенне семінараў, будаўніцтва Дома еўрапейскіх сустрэч у Залессі і шмат іншага. Але лепш адзін раз пабачыць, чым сто раз паслухаць, таму – калі ласка, вашай увазе:

“Апантаныя”. АРР “Дзедзіч”

1 Comment

Пакінуць адказ на Зміцер Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *