Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Спорт

1.000.000 імкненняў да здароўя ў Берасцi!

На сайце сацыяльнага блога “Вменяемый Брест” з’явіўся заклік да берасцейцаў праявіць сваё імкненне да здаровага ладу жыцця не пакiдаючы дому.

Блог прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у калектыўным адцісканні і паказаць усяму свету, на што здольныя берасцейцы ў сваім імкненні да здаровага ладу жыцця.

Свае дасягненні ў галіне адцісканняў прапануецца фіксаваць у групе “Вменяемого Бреста” ў “Укантакце”, дадаючы свой вынік да агульнага вынiку ўciх ўдзельнiкаў і тым самым дружна дасягаючы запаветнага мільёна.

Адважная ідэя была падтрымана наведвальнікамі блога і сацыяльнай сеткі, таму ажыццяўленне гэтай ідэі хутчэй за ўсё будзе толькі пытаннем часу, тым больш што iнiцыятыва з не меншым пылам была падтрымана не толькi хлопцамi, але i дзяўчынамi.

Не заставайцеся ўбаку! Далучайцеся! Адціскаецеся, заходзіце сюды і папаўняеце агульную скарбонку сваімі дасягненнямі! Актыўных удзельнікаў чакаюць заахвочванні!

Свой уклад ужо ўнеслі больш за два дзесяткі чалавек і дасягнулі выніку 2917 адцісканняў!

“Только давайте по чесноку! По ПРАВИ! Потому как помимо себя никого более не обманите”, (с) Алег Голас.

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *