Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Мульт-фэст прайшоў у Берасці (відэа)

У Берасці адбыўся Фэст беларускіх мультыплікацыйных фільмаў. У суботу 21 студзеня АРР “Дзедзіч” ладзіў паказ беларускіх мультфільмаў, якія прысвечаны тэматыцы Свабоды. Фэст адбыўся ў рамках традыцыйных ужо кінапраглядаў у “Дзедзічы”, што адбываюцца кожную суботу.

На гэты раз арганізатары падрыхтавалі шэраг мультфільмаў беларускай вытворчасці. Наведвальнікі станоўча паставіліся да такой змены рэпертуара. Тым больш, што былі прадстаўлены стужкі не толькі “Беларусьфільма”, але і асобных “мадэрновых” аўтараў.

Спектр таксама парадваў разнастайнасцю: ад пазітыўных і легкіх “Беларускіх прымавак” да мульцяшнага шматзначнага трылера “Lollipop”. Дзяўчатам больш за ўсё спадабаўся Заяц-сват, а хлопцы ацанілі неадназначнасць і задуменнасць “Лафертавай макоўніцы”.

Нагадаем, што кінапрагляды на тэму Свабоды адбываюцца кожную суботу ў 16-00 на офісе АРР “Дзедзіч” (г. Берасце, вул. Кірава, д. 60, кв. 1).

Запрашаем!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *