Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Міністр адукацыі супакоіў студэнтаў

Сёння міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч распавёў, што кошты на навучанне ў ВНУ не падымуцца больш чым на 50%. Памер павышэння платы будзе вядомы 25 студзеня.

Як паведамілі прэс-службе Еўрарадыё ў Мінадукацыі, цэны зменяцца з улікам павелічэння тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 студзеня 2012 года. Яна вырасце да 200 тысяч рублёў. А таксама ў сувязі з павышэннем іншых цэн і тарыфаў.

– Міністэрства адукацыі арыентуе ВНУ, каб пры вызначэнні новага кошту, яны ўлічвалі толькі выдаткі на заработную плату прафесарска-выкладчыцкага складу, падаткі і камунальныя паслугі. Што тычыцца іншых артыкулаў выдаткаў, то іх ўключаць па мінімуме. Думаю, што на 50% кошт не падымецца , – сказаў Сяргей Маскевіч.

Паводле яго слоў, у 2011 годзе студэнты платнай формы навучання пакрывалі толькі 70% кошту затрат на іх навучанне, астатняе датавалася з бюджэту, – паведамляе БелТА.

Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч

Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч

Фота: news.np.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *