Студэнт даслаў «Нашай Ніве» тэкст размовы з супрацоўнікам КДБ у дэканаце ўніверсітэта: іх цікавяць тыя студэнты, што маюць у агульным доступе апазіцыйныя матэрыялы.

Адна з незалежных газет, «Наша Ніва» атрымала «дакумент эпохі» — ліст, які змяшчае размову студэнта з супрацоўнікам КДБ, пры падтрымцы намесніка дэканата. Гэта ліст вельмі яскрава паказвае «свабодную» атмасферу ў сучасных беларускіх ВНУ.

«Я студэнт, вучуся на адным з факультэтаў БДУ, жыву ў інтэрнаце.

Мне патэлефанаваў намеснік дэкана і выклікаў на размову. Для мяне гэта было зусім нечакана», — піша Павал (імя змененае — НН).

«Прыйшоў у дамоўлены час. Заходжу. У кабінеце акрамя меня і намесніка дэкана сядзіць яшчэ адзін чалавек.

Ён быў апрануты ў нейкі світар і скураную куртку, вельмі падобны да гандлёвых агентаў, якія ходзяць па арганізацыях. Мне сказалі, што мяне выклікалі на сур’езную размову, а гэты невядомы чалавек — з КДБ. Дакументаў ён не паказваў. Размаўляў карэктна, без ціску і «наездаў».

Далей Павал перадае тэкст размовы.

— Ці сустракаліся Вы раней з супрацоўнікамі КДБ?

— Не, ніколі.

— Ведаеце, чаму мы з Вамі зараз размаўляем?

— Не, не ведаю.

— Ці маеце Вы якое-небудзь дачыненне да апазыцыі ці нейкіх рухаў?

— Не маю, мяне не цікавіць сучасная палітыка.

— Ці карыстаецеся Вы Flylink’ам?

— Так, карыстаюся. Гэта праграма для абмену файламі ў нашай сетцы. А што такое?

— Ну, вось мы з маімі калегамі знайшлі ў Вас у агульным доступе фільмы «Плошча», «Звычайны прэзідэнт» і шмат відэа з «Майдану-2010». Вы ведаеце, што гэтыя матэрыялы палітычныя і забаронены для распаўсюджвання?

— Што палітычныя, ведаю дакладна. А пра забарону, ну, я ніколі пра гэта не чуў, у нас у сеціве шмат у каго есць.

— А ў каго? Прозвішчы?

— Ды самі паглядзіце, Вы ж мяне знайшлі. Я проста паглядзеў гэтыя фільмы, іх забаронена глядзець?

— Глядзець не забаронена. Можаце збірацца сваім пакоем і глядзець хоць па некалькі разоў за суткі. Але вось калі Вы пачынаеце распаўсюджваць — гэта рабіць нельга.

— Добра, я сёння ж выдалю іх са спісу.

— Калі ласка.

— А мне за гэта што-небудзь будзе? Я не ведаў пра тое, што нельга адчыняць у агульны доступ такія матэрыялы. Мне вельмі патрэбны інтэрнат…

— На сённяшні момант я Вас папярэдзіў, будзем лічыць пытанне зачыненым. Але! Я хачу, как Вы разумелі, што я магу легка зайсці да рэктара альбо дырэктара студгарадка, нават зараз магу. Вы меня разумееце?

— Канечне, я усё зразумеў. А Вы ўсіх выклікаеце на размовы?

— У сэнсе?

— Ну вось у сеціве вельмі легка знайсці, напрыклад, порна.

— Па-першае, такія матэрыялы таксама нельга выкідваць у сеціва, у нашай краіне за гэта адказнасць. Па-другое,

Вы ж павінны зразумець, што нас цікавяць матэрыялы, якія могуць паўздзейнічаць на вас. Каб вы не сапсавалі сваё жыццё.

У сетках ёсць людзі, якія гандлююць наркотыкамі, распаўсюджваюць інфармацыю, як рабіць выбуховыя прылады, заклікаюць на «Майданы». Мы павінны абараняць вас — моладзь — ад гэтага.

— Я ўсё зразумеў.

— Спадзяюся, пра нашу размову будуць ведаць толькі тры чалавекі, якія зараз у пакоі, добра?

— Добра, можна ісці?

— Так, да пабачэння.»

Кадр з фільма "Звычайныя выбары"

Кадр з фільма "Звычайныя выбары"

[supsystic-social-sharing id="1"]