Падчас іспытаў, залікаў, ды і проста пад час вучобы, нам так не хапае часу, што нам даводзіцца красці яго ў нашага арганізма, пакідаючы яго без сну. Ці высыпацца за вельмі кароткі адрэзак часу.

Для сталага чалавека аптымальны аб’ём часу для сну – 8 гадзін.Але гэта не зусім праўда — хтосьці можа быць бадзёрым ужо пасля шасці гадзін адпачынку, камусьці і паловы сутак мала, каб добра выспацца.

Існуюць простыя парады, якія дапамогуць вам і неабходную працу выканаць, і паспець адпачыць.

1. Колькасць патрэбных для сну гадзін залежыць ад таго, што вы робіце днём, якія праблемы вырашаеце, як часта нервуецеся і перажываеце. Старайцеся заставацца ў добрым настроі напрацягу дня. Калі ў вас шмат праблемаў — не забывайце рабіць для сябе і нешта прыемнае — напрыклад, пачаставаць сябе нечым салодкім і смачным ці паслухаць любімую музыку.

2. Расслабцеся перад сном. Заварыце гарбату з заспакаяльнай травой (мятай, мелісай). Пакіньце ўсе праблемы, не бярыце іх з сабою ў адпачынак.

3. Каб выспацца, вы павінны спаць так, як вам зручна, а не ў форме “калачыка”, дзе змаглі прылегчы. Для паўнавартаснага адпачынку патрэбны зручны ложак.

4. Адключыце радыё і тэлефон, прыбярыце каханага ката. Каб вам нішто і ніхто не перашкаджалі.

А лепей за ўсё не губляйце часу цягам дня на непатрэбныя вам рэчы — тэлевізар, непатрэбныя размовы па тэлефону і стаўце сабе правільныя прыярытэты.

Добрага вам адпачынку!!

 

[supsystic-social-sharing id="1"]