Беларусьпершая ў свеце краіны па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў на чалавека.


Шэнгенская віза дазваляе вандраваць па Еўрапейскім Звязе. Атрымаўшы, да прыкладу, эстонскую візу, беларус можа даехаць з ёй да Партугаліі. Але, каб займець візу, трэба папацець: каштуе яна не так мала (60 эўра). І перад тым, як плаціць, трэба даказаць дыпламатам, што ёсць падставы для наведвання іх краіны (напрыклад, праз запрашэнне) і маецца дастатковая колькасць грошай на жыццё.

Гледзячы па ўсім, беларусы спраўляюцца з гэтай задачай на «выдатна». У дакрызысны 2010 год наша краіна заняла першае месца па колькасці выдадзеных Шэнгенскіх візаў да аднаго жыхара краіны.

Еўрапейцы выдалі беларусам болей за 428 тысячаў візаў тыпу С (кароткатэрміновых, па якіх можна знаходзіцца ў ЕЗ не болей за 90 дзён за паўгады). Для параўнаньня, індыйцы, якіх на свеце накапілася болей за мільярд, атрымалі каля 406 тысячаў Шэнгенскіх візаў, а туркі, якіх у сем разоў болей за беларусаў — толькі 522 тысячы.

Аб гэтым сведчаць дадзеныя Еўрапейскай камісіі, апублікаваныя на яе афіцыйным сайце.

Што такое Шэнген

Шэнгенская зона, або Шэнген — гэта краіны-удзельніцы шэнгенскай дамовы, якія пагадзіліся кіравацца адзінымі правіламі для выдачы ўязных візад грамадзянам замежных дзяржаў.

Грамадзянам Беларусі для наведвання шэнгенскіх краін неабходна афармляць турыстычную візу тыпу С. Яе варта запытваць у консульстве той краіны, якая будзе асноўнай для меркаванага падарожжа.

Кожная трэцяя віза — шматразовая

Кожная трэцяя віза, якую ў 2010 атрымлівалі беларусы, дазваляла па некалькі разоў ездзіць у Еўропу. Болей за ўсё такіх візаў выдалі літоўцы, палякі і італьянцы. Такую візу просты турыст не атрымае, таму многія пераплачваюць за яе сотні эўра — толькі б мець магчымасьць бесперашкодна катацца ў Вільню і Варшаву ў любы момант.

Яшчэ ў 2009 годзе па паказчыку выдадзеных на душу насельніцтва візаў першае месца ва ўсім свеце займала маленькая Македонія. Але цяпер грамадзяне гэтай краіны, а таксама Сэрбіі могуць ездзіць у ЕЗ бяз візаў. Гэта, а не раптоўны рост выдадзеных беларусам Шэнгенскіх візаў, вывела нашу краіну на першае месца ў свеце на візах на аднаго чалавека. Агульная колькасць выдадзеных беларусам візаў за год нават троху скарацілася — з 449 да 429 тысячаў.

З вялікім адставаннем ад Беларусі на другім месцы па гэтым паказчыку знаходзяцца краіны, грамадзяне якіх плацяць амаль у два разы меншы кошт за візы і могуць атрымліваць іх у спрошчаным парадку: Расея, Украіна, Грузія. Атрымліваецца, беларусы і бяз візавай лібералізацыі могуць атрымаць Шэнген. Затое колькі б нерваў і грошай зэканоміла б беларусам увядзенне спрошчаных правілаў атрымання візаў…

Чаму беларусы плацяць за візу 60 эўра?

Вопыт іншых краін паказвае: у адзінай Еўропе ўсіх чакаюць настолькі, наколькі яны самі гатовыя з ёй збліжацца. Натуральна, у Еўразвязе хапае сваіх унутраных праблем, і Беларусь для яго — не галоўны прыярытэт.

У неапраўдана высокай коштах візаў можна вінаваціць і ЕЗ, і беларускія улады. У Кіева і Масквы атрымалася своечасова дамовіцца з Брусэлем і падпісаць Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму — таму грамадзяне гэтых краін плацяць за візу менш. Мінск вырашыў «адсядзецца» — таму цану ў 60 эўра за пафігізім уладаў плацяць звычайныя беларускія грамадзяне. Але ўсё ж такі ёсць падставы спадзявацца, што адпаведнае пагадненне калі-небудзь падпіша і Беларусь.

Лідэры па колькасці выдадзеных візаў

Рэйтынг

Не адстаюць беларусы па абсалютнай колькасці выдадзеных візаў і ад краін з найвялікшым насельніцтвам. Гэтак, першае месца па выдадзеных візах займае Расея, грамадзяне якой штогод атрымліваюць болей за 4 мільёны візаў (найперш, у амбасадзе Фінляндыі). Расейцы атрымалі ў 2010 годзе амаль на 600 тысячаў візаў болей, чым у 2009.

На другім месцы па абсалютнай колькасьці выдадзеных візаў Украіна, на трэцім — Кітай. На пятым ідзе Беларусь.

Якія краіны выдаюць беларусам болей за ўсё візаў?

Рэйтынг

Болей за ўсё візаў у 2010 годзе беларусы атрымалі ў трох польскіх кансулятах: у Менску, Гародні і Берасці. З іх лідзіруе прадстаўніцтва Польшчы ў Менску. А вось болей за ўсё адмоваў (як і найбольшую долю мультывізаў) выдаў кансулят у Гародні.

На другім месцы па колькасьці выдадзеных віза — Літва. Гэта краіна выдала беларусам болей за 100 тысячаў візаў. Кожны соты беларус патэнцыйна мог хадзіць з літоўскай візай у пашпарце. І калі б кожны з іх заплаціў за візу па 60 эўра (а большасць так і робіць), то Літва б толькі ў 2010 г. зарабіла на жаданні беларусаў выехаць за мяжу да 6 млн. эўра.

Трэцяе месца з вялікім адрывам ад лідэраў заняла Нямеччына, амбасада якой прадстаўляе яшчэ інтарэсы шэрагу краін, якія не маюць сваіх кансулятаў у Беларусі. Гэта і Нідэрланды, і Аўстрыя, і Данія. Ад таго, верагодна, і паходзіць лічба ў 68 тысячаў візаў у мінулым годзе.

Далей ідзе яшчэ адна суседка БеларусіЛатвія. За ёй Італія, Чэхія, Францыя. Найменшую колькасць візаў у мінулым годзе выдала амбасада Славакіі — амаль 3 тысячы.

Куды лепей пашпарт не насіць

Каб гарантавана трапіць у ЕЗ, пашпарт пры наяўнасці запрашэння варта несці найперш у польскі ці літоўскі кансуляты. Менавіта ў іх колькасць адмоваў у візах мінімальная і не перавышае адсотка. А вось найбольшую колькасць адмоваў у візах атрымліваюць тыя, хто падае дакумэнты ў прадстаўніцтвы Эстоніі і Чэхіі. У першым адмовіць могуць з верагоднасцю 4%.

Але ж 4% — не такое высокае значэнне. Калі параўнаць з сярэдняй доляй адмоваў у шэнгенскіх візах па ўсім свеце — каля 7%. Ці сярэднім бельгійскім «рэйтынгам» адмоваў — ён дасягае 18%. Гэта значыць, што амаль кожны пяты ўаяўляльнік па шэнгенскую візу ў амбасаду Бельгіі атрымліваў у ёй адмову.

Адчуванне, што еўрапейцы вельмі моцна давяраюць беларусам. Гэта становіцца зразумела, калі параўнаць колькасць адмоваў у візах для грамадзян нашай краіны з гэтым жа паказчыкам у многіх азіяцкіх ці нават паўднёваамэрыканскіх краінах. Напрыклад, кожнае другое візавае прашэнне жыхароў Бангладэшу ў амбасаду Нямеччыну ў 2010 годзе адхілялася. Тое ж з грузінамі: Эстонія не задаволіла трэцюю частку прашэнняў аб візах грамадзян Грузіі.

Паводле generation.by

Pasports

[supsystic-social-sharing id="1"]