Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

«Адыс Абеба» падзеліцца цяплом з кожным

У нядзелю, 12 лютага, лідэры рэгі-сцэны Беларусі «Адыс Абеба» дадуць вялікі сольны канцэрт у горадзе над Бугам прысвечаны Дню народзінаў Боба Марлі і Дню ўсіх закаханых.

На вуліцы зіма, прырода замерла, і нам не дастае цяпла і святла. Аднак сонца нікуды не сыходзіць: яно застаецца ў нашых сэрцах і ў музыцы рэгі. Менавіта гэта і дакажа гурт «Адыс Абеба» на канцэрце. Таму максімальная канцэнтрацыя пазітыву будзе адзначана ў гэты дзень у нашым горадзе.

На канцэрце госці змогуць пачуць новыя песні гурта, а таксама і ўжо вядомыя слухачам балады аб лёгкім і нялёгкім жыцці растаманаў, воінаў святла і іншых персанажаў ў няпростым сучасным свеце.

Месца, дзе будзе праходзіць канцэрт, з’явіцца на сайце трошкі пазней. Старт – адпаведна. Кошт квітка 40.000 рублёў.

Сустрэча ЎКантакце: vk.com

Г урт «Адыс Абеба»

Г урт «Адыс Абеба»

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *