GFPS-Польша арганізуе польска-беларускі культурна-языкавы тандэм. Запрашаюцца буларускія  студэнты, якіх больш-меньш валодаюць польскай мовай і жадаюць палепшыць яе.

Вы ездзілі калі-небудзь на тандэме? Не? Але ж вы ведаеце, што тандэм гэта двайны ровар, прывадзімы ў рух сумеснымі намаганнямі двух партнёраў. Што тычыцца вывучэння замежнай мовы, назва «Тандэм» прынята для абазначэння метаду, у якім удзельнічаюць носьбіты мовы з дзвюх краін і вучацца адзін у аднаго. Гэта вельмі цікавы спосаб навучання, які прапаноўвае ўдзельнікам унікальныя магчымасці для пераадолення моўнага бар’ера і стэрэатыпаў, адкрыцця для сябе новай культуры. Як гаворыцца ў прыказцы, дзве пары ног лепш, чым адна: ўдваіх жывейшы, хутчэй і смяшней! У рэшце рэшт, кожны едзе на тым жа самім … 😉 тандэме.

Ужо васемнаццаць гадоў GFPS e.V. GFPS-Польшча арганізуе ў жніўні польска-нямецкі тандэм, заснаваны на гэтым метадзе. З 2012 на аснове набытага вопыту мінулых гадоў была пачатая новая ініцыятыва культурнага абмену, звернутая да людзей, якія цікавяцца польскім і рускім мовамі і культурай. Была захавана унікальная форма тандэма — адна палова ўдзельнікаў будзе сфармавана з палякаў, вывучаючых рускую мову, а другая — з беларусаў, вывучаючых польскую мову. Цэлых два тыдні ўдзельнікі будуць знаходзіцца ў Польшчы. У гэтым годзе праект будзе праходзіць у раёне Беластока (Падляскае ваяводства).

Тандэм з’яўляецца культурна-моўным абменам, прызначаным для студэнтаў, якія валодаюць, па меншай меры, базавымі ведамі польскай мовы і жадаючых паглыбіць іх. Падаваць заяўкі на ўдзел у праекце могуць студэнты, якія маюць адпаведную моўную кваліфікацыю.

GFPS пакрывае наступныя выдаткі:
Удзел у праекце,
— Харчаванне,
— Пражыванне,
— Поўная культурная праграма,
— Трансфер з Беларусі ў Польшчу (у тым ліку візы).

Удзельнікі самастойна аплочваюць выдаткі:
— Дарога да месца правядзення праграмы ў Польшчы
— Вяртанне з месца правядзення праграмы ў Польшчы
— У выпадку неабходнасці, індывідуальную медыцынскую страхоўку (мы забяспечваем групавую страхоўку)
— Таксама ўдзельнікі ўносяць ўнёсак у памеры 75 € на карысць GFPS — Польшча.

Што зрабіць, каб прыняць удзел у моўным курсе Тандэм GFPS?

• Запоўніце размешчаную ўнізе электронную заяўку на ўдзел у праекце «Польска-беларускі тандэм 2012»,
• На працягу 48 гадзін з моманту атрымання інфармацыі па электроннай пошце аб паспяховым прыняцці заявы трэба пацвердзіць гатоўнасць ўдзелу ў праекце. Пры адсутнасці такога пацверджання з вашага боку, ваша месца будзе перададзена чалавеку, які стаіць у спісе за вамі.

Заява на ўдзел — Польска-беларускі Тандэм 2012 GFPS-Polska на сайце праграмы (унізе)

Пасля атрымання станоўчага адказу трэба:

раздрукаваць заяўку на ўдзел у праекце, уласнаручна распісацца на ёй і адправіць яе,
прыкласці копію (ксеракс) сертыфіката веды мовы (напрыклад, атэстат з школы або сертыфікат моўнага курса),
уключыць згоду на выкарыстанне персанальных дадзеных, неабходных для працэсу набору ў адпаведнасці з Законам ад. 29.08.97 па абароне асабістых дадзеных (Заканадаўчы веснік. № 133 883), «zgodnie z Ustawą z dn. 29.08.97 roku o Ochronie Danych Osobowych (Dz. Ust. Nr 133 poz.883) »
адправіць ўсе дакументы (у тэчцы або файлік) па ўказаным ніжэй адрасе разам з анатацыяй «Tandem pl-by 2012»

GFPS-Polska Komisja Tandemowa Skrytka Pocztowa 34 00-950 Warszawa 1

Крайні тэрмін падачы заявак: 20 студзеня 2012

Тандэм ў гэтым годзе праходзіць у перыяд 25/08 — 07/09 2012

Дакументы не вяртаюцца, таму, калі ласка, не дасылайце арыгіналаў.
Інфармацыю аб выніках адбору, кандыдаты атрымаюць па тэлефоне ці электроннай пошце на працягу 7 дзён з даты канчатковага тэрміну падачы заявак. Калі ласка, будзьце цярплівыя ў чаканні вынікаў адбору.

Кантактны адрас: tandem2012.pl.by @ gmail.com

GFPS-Polska

[supsystic-social-sharing id="1"]