Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Праект «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі»

Праект «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі»паўторна прымае заяўкі на фінансаванне. Схемы фінансавання: падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і міжнародная падтрымка і павышэнне дасведчанасці.

Сайт праекта «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі»

Дэдлайн па абодвух схемах 27 студзеня 2012 г.

Мэты праекта:

1. Падтрымка ахвяр рэпрэсій з мэтай забеспячэння дапамогі рэінтэграцыі ў грамадства.

2. Падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, асабліва сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць і праводзіць інфармацыйныя кампаніі ў Беларусі і за яе межамі.

Праект – гэта неадкладная і абмежаваная ў часе мера, неабходная для тэрміновага рэагавання на патрэбы асоб і арганізацый, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца праз 2 грантавыя схемы.

Схема грантаў А: Падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у прыватнасці сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасць працягваць сваю дзейнасць і праводзіць кампаніі ў абарону правоў чалавека. Увага – тэрмін падачы заяўкі – 27 студзеня 2012 года Кіраўніцтва па падачы заявак Схема грантаў A.

Схема грантаў Б: Міжнародная падтрымка і павышэнне дасведчанасці. Увага – тэрмін падачы заяўкі – 27 студзеня 2012 года Кіраўніцтва па падачы заявак Схема грантаў Б.

Формы справаздач.

Праект «Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» – гэта праект Еўрапейскай Камісіі і іншых донараў па падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Адміністраванне праекта даручана Савету міністраў Паўночных краін.

Паводле АМП

Cssb

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *