Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

“Антыкрызісны смех-моб”: моладзь засталася без порткаў

Моладзевая ініцыятыва “Аазіс” правяла акцыю, прысвечаную эканамічнай сітуацыі ў стране.

Мэта акцыі – яшчэ раз нагадаць пра крызіснае становішча ў краіне, паказаць, як яно паўплывала на простых людзей – удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі, але рабілі яны гэта… у летняй вопратцы: шортах і майках, дэманструючы, што зімовая адзежа з-за высокіх коштаў становіцца ледзь не раскошай.

Кампанія “Антыкрызісны смех-моб” распачылася на прыканцы снежня з сацыяльнай акцыі, заклікаючы людзей да салідарнасці – перадачы квіткоў у грамадскім транспарце. На гэтых акцыях актывісты кампаніі не збіраюцца спыняцца.

Фота: Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *