Касацыйная скарга на прысуд суда Першамайскага раёна будзе разглядацца калегіяй суддзяў вышэйстаячай інстанцыі.

Як паведамляе «Праваабарончы цэнтр «Вясна»», справа была перададзена ў Менскі гарадскі суд у мінулую пятніцу, 6 студзеня. Разгляд прызначанны на 24 студзеня. Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Адвакат Алеся Бяляцкага накіраваў скаргу ў Менгарсуд 29 лістапада.

Нагадаем, 24 лістапада суддзя Першамайскага суду Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Паводле рашэння суду, Бяляцкі таксама мусіць сплаціць у якасці кампенсацыі “шкоды, нанесенай злачынствам” 721 мільён рублёў і 36 мільёнаў рублёў дзяржаўнай пошліны.

Паводле «Праваабарончы цэнтр «Вясна»»

Фота gazetaby.com

Фота gazetaby.com

[supsystic-social-sharing id="1"]