Гэты факт пацвердзіў жыхар вёскі Тамашоўка (Берасцейская вобласць) , які падстрэліў прадстаўніка дадзенага сямейства падчас чарговага палявання.

Шакалы – жывёлы з сямейства сабачых, якія жывуць у Афрыцы, Азіі і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Гэты звер зусім не характэрны для нашых шырот.

Па меркаванні навукоўцаў, чыннікам такой эміграцыі жывёл стала агульнае пацяпленне клімату, – паведамляе прэс-служба СТВ.

– За ўсю гісторыю даследаванняў фауны млекакормячых не было дакладных фактаў заходу на тэрыторыю Беларусі шакалаў. Сёння на ўзроўні ДНК з высокай дакладнасцю можна даведацца, да якога віду належыць гэты, зараз ужо паляўнічы, трафей – дадаў , намеснік дырэктара Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі.

 

Фота: pieterbruegel.narod.ru