Прыемны падарунак на Каляды паднеслі жыхарам і гасцям горада берасцейскія мастакі. 5 студзеня ў выставачнай зале грамадска-культурнага цэнтра адкрылася першая выстава 2012 года.

Зімовую экспазіцыю можна па праву назваць традыцыйнай. У Берасці яна праводзіцца штогод на працягу вось ужо дваццаць гадоў. У гэты раз на суд наведвальнікаў арганізатары адабралі звыш 80-ці работ 30-ці аўтараў. Як адзначыў на вернісажы дырэктар выставачнай залы ООКЦ Міхаіл Канькоў, тут прадстаўлены жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кавальская справа і інш.

«Калі мы фармавалі экспазіцыю, мы імкнуліся выбраць тыя работы, якія звязаны з Калядамі, — распавёў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Мікалай Гурщенков, — Гледзячы на гэтую выставу, бачыш наколькі сур’ёзны патэнцыял у нашай арганізацыі».

Фота: Станіслаў КАРШУНОЎ

Выстава «Калядныя ўзоры»

Выстава «Калядныя ўзоры»

Выстава «Калядныя ўзоры»

Выстава «Калядныя ўзоры»

Паводле b-g.by

Выстава «Калядныя ўзоры»

[supsystic-social-sharing id="1"]