Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

Гурт “Дай Дарогу!” павіншаваў з НГ (ФОТА)

На пярэдадні  Новага года, гурт “Дай Дарогу!” падараваў берасцейцам і гасцям горада адчуванне вясёлага свята і святочны канцэрт.

Пачаўся канцэрт з выступу гурта PAINGAN (Берасце), якому сапраўды ўдалося разагрэць публіку.

З кожнай хвілінай у клубе Zio PePe станавілася ўсё больш і больш людзей. І гэта не дзіўна. У хуткім часе на сцэне з’явіўся легенданы гурт “Дай Дарогу!”, якога чакалі звыш 200 чалавек.

"Дай Дарогу!" віншуе з Новым годам (Фота: Сашы Кузьміч)

"Дай Дарогу!" віншуе з Новым годам (Фота: Сашы Кузьміча)

Варта адзначыць, што на канцэрце сумаваць не прыходзілася, таму што ўвесь час, акрамя музыкаў, заводзіў аматараў рок музыкі спайдэрмэн.

"Дай Дарогу!" віншуе з Новым годам (Фота: Сашы Кузьміч)

Спайдэрмэн заводзіць натоўп на канцэрце "Дай Дарогу!" (Фота: Сашы Кузьміча)

Нягледзячы на ​​«звон у вушах, ранкі і сінякі» якія засталіся пасля канцэрта і не зусім святочнае надвор’е, усе прыхільнікі гурта “Дай Дарогу!” засталіся задаволеныя. Музыкі змаглі падарыць мора уражанняў і пазітыву.

 

"Дай Дарогу!" віншуе з Новым годам (Фота: Сашы Кузьміч)

"Дай Дарогу!" віншуе з Новым годам (Фота: Сашы Кузьміча)

На канцэрце  “Дай Дарогу!” зусім рэальна было выплюхнуць адразу негатыў, назапашаны за год і зарадзіцца станоўчай энергетыкай на ўвесь 2012 год.

"Дай Дарогу!" віншуе з Новым годам (Фота: Андрэя Мацюша)

Фота: Андрэя Мацюша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *