Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Дзедзiч” павiншаваў берасцейцаў са святамi

30 снежня беларускi Дзед Мароз i Снягурка павiншавалi наш горад з надыходзячымi святамi, падарылi святочныя паштоўкi i пачаставалi цукеркамi.

Арр “Дзедзiч” напярэдадні навагодніх святаў павіншаваў жыхароў нашага горада па-беларуску – Дзед Мароз і Снягурка, разам з валанцёрамі арганізацыі прайшліся па Савецкай, даруючы беларускiя паштоўкі, цукеркі і святочны настрой.

За дызайн паштовак вялiкi дзякуй generation.by

АРР “Дзедзiч” вiншуе ўсiх берасцейцаў з Новым годам i Калядамi!!!

Вітанне нашае Вам і нізкі паклон,
І гэтай цудоўнай парою
Вам казачных сноў мы жадаем, і дзён,
Спакою ў душы і настрою.

Здароўя і шчасця каб Вам пра запас,
Не ведаць пра сум і нягоды,
Вітаем са святам шчыра мы Вас,
З Хрыстовым Раством, з Новым Годам!

Хай ціха плывуць ад сяла да сяла
Над Божымі храмамі звоны
І каб Беларусь наша вечна жыла
І мела і Славу і Гонар.

Аляксей Белы/ Баранавічы

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *