Моладзевая ініцыятыва “Аазіс” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” правяла свой першы флэш-моб з серыі мерапрыемстваў “Антыкрызісны смех-моб”.
Пад час акцыі моладзь займалася звыклай для берасцейцаў справай: пры выхадзе з аўтобусаў атдавала квіткі ўваходзячым у транспарт людзям. Так, бясплатныя квіткі атрымалі каля 30 берасцейцаў.
Так як флэш-моб праходзіў на прыпынкаў каля ўніверсітэтаў, гэтыя праяздныя дакументы атрымала ў асноўным студэнцкая моладзь, якая адчувае ў гэтым патрэбу. Разам з квіткамі, людзям раздаваліся налепкі, якія сімвалізавалі патрэбу моладзі ў ільготах.
Моладзевая ініцыятыва “Аазіс” плануе правесці яшчэ шэраг флэш-мобаў, у якіх будуць гумарыстычна адлюстроваюцца сацыяльныя і эканамічныя складанасці краіны.
Прымайце актыўны ўдзел у нашых мерапрыемствах і ўступайце ў нашу суполку ў кантакце