Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасцейцаў заклікаюць «Не быць скотам!»(ФОТА)

Жыхароў горада над Бугам пазнаёмілі з творчасцю Ляпіса Трубяцкога. Назва апошняй песні гурта, якая на дадзены момант вельмі актуальная, з’явілася на вуліцах Берасця. 

«Не быць скотам!» на вуліцах Берасця

«Не быць скотам!» на вуліцах Берасця

Нагадаем, што «Не Быць скотам» – гэта першы сінгл з будучага альбома «Ляпісаў» і першая песня ў гісторыі гурта, напісаная яе лідэрам Сяргеем Міхалком на вершы класіка беларускай паэзіі Янкі Купалы.

Раней гэтыя 16 радкоў, складзеныя з 8 пытанняў і 8 адказаў, Сяргей Міхалок чытаў у перапынках паміж песнямі на канцэртах.

У гэтай песне «Ляпісы» заклікаюць людзей «не быць нямой жуйнай жывёлай, абыякавай да ўсяго, што дзеецца вакол».

Магчыма, дзякуючы такому прызыву невядомага аўтара, які адлюстраваў словы Сяргея Міхалка на сценах будынкаў у Берасці, светапогляд і сэнс жыцця ў жыхароў горада ў хуткім часе зменіцца.

«Не быць скотам!»

«Не быць скотам!» на вуліцах Берасця

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *