Да іспытаў усяго ноч — самы час браць у рукі падручнікі і канспекты, 100500 кружак кавы і паўтараць ужо вывучанае. Ці вучыць ізноў? Ці проста вучыць? Ды што наогул рабіць?

Нават калі вы вельмі разумны і добрасумленны студэнт, вы ўсё роўна не застрахаваны ад такой катастрофы — часу засталося зусім мала, а вучобы не пачаты край. Варыянтаў выйсця, ўсё ж, можа быць вялікая колькасць ((:

Варыянт першы: можна легчы спаць на шасці падручніках, паклікаць халяву, ці пакласці залікоўку. І яшчэ шмат чаго, але гэта зусім не стоадсоткавы варыянт.

Варыянт другі: можна проста легчы спаць, дачакацца пераздачы і прыйсці іспыт бліскуча. Зусім іншая справа, што няма ніякіх гарантый, што вы падрыхтуецеся наступным разам. Ды і стыпендыі шкада…

Варыянт трэці: можна пачаць зубрыць усё ўпоперак і ўдаўжыню. Галоўная праблема — вы паспееце вывучыць максімум 10 пытанняў і спужаецеся світанку, як апошні вампір.

Варыянт чацвёрты: можна рабіць шпаргалкі. Але знаўцы ведаюць, што світанка прыйдзецца таксама пужацца, бо гэта справа займае столькі ж часу колькі і вучоба. Добра, калі вам дапамогуць вашыя сябры-калегі, але трэба загадзя дамовіцца наконт гэтай дапамогі. І ўвогуле шпаргалкамі карыстацца нельга… Лепей проста пачытайце іх, зразумейце і перачытайце пасля — ваша галава ўжо не будзе пустой.

Варыянт пяты: вы збіраецеся вучыць. Падрыхтуйцеся не спаць і не аццягваць сваю ўвагу на тэлефонтэлевізарсяброўлюбімыфільмправеркупоштыікантакта. Пачытайце канспект лекцый. Вы знойдзіце там шмат адказаў на вашыя пытанні (праверана на ўласным вопыце ўсіх студэнтаў). Карыстайцеся Інтэрнэтам — шукайце канкрэтныя адказы, занатуйце найбольш важныя тэзісы, формулы. Зрабіце кароткія выпіскі для кожнага пытання — перад дзвярыма аўдыторыі вам будзе лёгка ўзнавіць усе пытанні ў памяці. Не забывайце рабіць перапынкі — 10-15 хвілінаў, што дапаможа вам не быць зусім-зусім стомленымі пасля ночы барацьбы за лёс. Таксама можна і паспаць, калі ў вас ёсць на гэта час ((: так адпачнеце і вы, і ваш мозг, якому яшчэ пераварваць усю ўскладзеную на яго інфармацыю.

Але самы добры савет, які толькі магчымы — вучыцеся, не адкладвайце ўсё на апошнюю ноч. Любыя веды, патрэбны вам, таму што яны дапамагаюць вам развівацца і расці. Хаця сартыраваць інфармацыю таксама нядрэнна, як і адпачываць ((:

[supsystic-social-sharing id="1"]