Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Міжнародны конкурс фатаграфіі Sony 2012

Калі вы не пакідаеце свой фатаапарат без нагляду і здымаеце ўсё цікавае, што адбываецца вакол вас – то гэта спаборніцтва для вас!

Для ўдзельнікаў прапанавана 10 разнастайных катэгорый, размеркаваных ад дзеянняў да падарожжаў. Каб прыняць удзел неабходна зарэгістравацца членам Сусветнай фота-арганізацыі, тады вы зможаце дадаць тры здымкі (бясплатна).

Катэгорыі:
1.    Архітэктура
2.    Мастацтва і культура
3.    Апрацаваныя здымкі
4.    Доля секунды (фотаздымкі рухаючыхся аб’ектаў)
5.    Нізкая асветленасць
6.    Прырода
7.    Панарамы
8.    Людзі
9.    Усмешка
10.    Падарожжа
Удзельнікі
У спаборніцтве могуць удзельнічаць фатографы розных узростаў, адукацыі і вопыту.

Пераможца атрымае:
• Ганаровае званне «Фатограф года Sony World Photography Awards»
• $ 5000
• Фота пераможцаў будуць прадстаўлены падчас выставы, а таксама будзе выдадзена кніга
• Міжнародная экспазіцыя на сайце Сусветнай фотаарганізацыі
• Асвятленне ў СМІ
• Авіябілеты ў Лондан, 2 ночы ў гатэлі і VIP-квіткі для ўдзелу ў Sony World Photography Awards урачыстай цырымоніі па 26 красавіка 2012 г.
• Лічбавая люстраная фотакамера абсталяваная ад Sony
Прадугледжаны прызы для пераможцаў у кожнай намінацыі.

Удзел у спаборніцтве бясплатны. Каб стаць удзельнікам неабходна размесціць фатаздымкі на сайце www.worldphoto.org. Здымак павінен быць зняты ў 2011 годзе і належыць да адной з вышэйадзначаных катэгорый. Фота павінны быць дададзены на сайт да 4 студзеня 2012 года 11:59:59 pm. Пераможцы будуць аб’яўлены ў сакавіку 2012, цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 26 красавіка 2012 года.

Больш інфармацыі пра конкурс тут.

Паводле adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *