Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Адзнач Новы год з “Лябафэль”

Супольнасць геніяльных людзей Берасця “Лябафэль“, мэта якіх размаляваць шэрае жыццё горада светлымі колерамі і цёплымі тонамі фарбаў, прапануе свой варыянт святкавання Новага года, да якога можа далучыцца кожны жадаючы.

1 студзеня а 18:00-й гадзіне  актывісты “Лябафэль”, апранутыя ў святочныя касцюмы, збяруцца каля помніка кажану (на вул.Савецкай). Потым яны пройдуць маршам да кінатэатра “Беларусь”, віншуючы ўсіх мінакоў з Новым годам. Каля кінатэатра будуць танчыць і расказваць вершы дзеду Марозу, а ён у адказ адорыць іх падарункамі.

Далей валанцёры “Лябафэль” і людзі, якія да іх далучацца падчас святочных забаўляльных мерапрыемстваў, накіруюцца да плошчы Леніна, дзе будуць вадзіць карагоды каля елкі.

Варта адзначыць, што супольнасць геніяльных людзей Берасця “Лябафэль”, праводзячы свае мерапрыемствы, ніколі не парушае законы, так як гэта не ўваходзіць у іх планы.

Знайсці больш падрабязную праграму  святкавання Новага года з “Лябафэль” і абмеркаваць яе  можна  тут.

Фота: clubs.ya.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *