Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Эканоміка

Самыя нізкія заробкі на Берасцейш- чыне

Паводле дадзеным Нацыянальнага статыстычнага камітэта наіменшы ўзровень намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы адзначаецца на Берасцейшчыне. У лістападзе ён склаў Br2079, 9 тыс.

Як паведамляе БелТА, па па ўзроўню намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы па-ранейшаму ўпэўнена лідзіруе Менск. Гэты паказчык у лістападзе перавысіў 3-мільённую мяжу і склаў Br3197, 2 тыс.

На другой пазіцыі лістападаўскага зарплатнага рэйтынгу замацавалася Менская вобласць, дзе сярэдняя заработная плата склала Вr2412, 4 тыс. У Гомельскай вобласці сярэдні заробак быў роўны Br2345, 2 тыс., у Магілёўскай – Br2218, 9 тыс. На пятым месцы – Віцебская вобласць з паказчыкам Br2194, 3 тыс., на шостым – Гродзенская (Br2190, 3 тыс.).

Дзіўна, ва ўсіх еўрапейскіх краінах узровень жыцця павялічваецца ў напрамку з усходу на захад, нават у Расеі. А Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Няўжо гэта сумнае выключэнне з агульных правіл?

Фота: demo.bfm.ru

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *