Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Актывісты БХД аспрэчаць рашэнне суда

Берасцейскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Зміцер Шурхай і Алесь Чаркашын не згадзіліся з пастановай суда Маскоўскага раёна Берасця і паскардзіліся ў абласны суд.

Акрамя гэтага, актывісты запатрабавалі правесці праверку ўсіх судовых спраў за апошнія 6 месяцаў суддзі Маскоўскага раёна Берасця Таццяны Урбановіч, якая 15 снежня выносіла ім прысуд.

Нагадаем, што актывістаў затрымалі 15 снежня па падазрэнні ў аўтааварыі, але пазней абвінавацілі ў брыдкаслоўі каля міліцэйскага пастарунку.

Варта адзначыць яшчэ і тое, што гэта ўжо не першае затрыманне актывістаў БХД з-за брыдкаслоўя, але раней (21 ліпеня) рашэнне суда пасля перагляду справы было адменена.

Фота:  belapan.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *