Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Ёлкі да Новага году падраслі разам з коштамі

Хуткім часам лясныя гаспадаркі Берасцейшчыны распачнуць продаж самых навагодніх дрэў, кошты на якія ў параўнанні з мінулым годам, безумоўна выраслі.

Але пры гэтым, у параўнанні з ростам коштаў на іншыя тавары, у тым ліку і святочнага асартыменту, кошты на зялёных прыгажунь застаюцца досыць дэмакратычнымі.

Так, сёлета дрэўца да 1 метра вышынёй можна будзе набыць у Берасцейскага лясгаса за 20 тыс. рублёў, што на 9 тыс. больш, чым год назад. Елка 1 – 2 метра абыйдзецца ў 25 тыс. беларускіх рублёў – на 10 тыс. больш, чым летась. За галоўны атрыбут свята вышынёй ад 2 да 3 метраў прыйдзецца выкласці 35 тыс. рублёў – на 15 тыс. больш, чым у 2010-м. Аматары ёлак XXXL (5 – 10 м) павінны быць гатовыя раскашэліцца на 150 тыс. рублёў.
Аднак, калі паглядзець з іншага боку, ў даляравым эквіваленце кошт зменшыўся.

Агучаныя кошты дакранаюцца толькі ялінак, што будуць прадавацца Берасцейскім лясгасам: 24 снежня на навагоднім кірмашы на вул. Гогаля і 27 – 31 снежня на вул. Суворава, на куце вул. Валгаградскай, 1 і на вул. Кобрынскай, 53.

Паводле “Брестская Газета”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *