Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Гранты на вучобу ў Осла

Летняя школа ў Осла будзе працаваць з канца чэрвеня да пачатку жніўня 2012 года. Прапануецца шмат курсаў для бакалаўраў і для магістраў.

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі з краін былога СССР могуць разлічваць на грант, які пакрывае выдатккі на  пражыванне ў кампусе і харчаванне. Для атрымання гранта трэба падцвердзіць добрае валоданне ангельскай мовай, таксама спатрэбяцца транскрыпт з вашай ВНУ, CV, матывацыйны ліст і рэкамендацыі.

Для бакалаўраў прапанаваныя наступныя курсы:
–    мастацтва ў Нарвегіі
–    гісторыя Нарвегіі
–    курсы нарвежскай мовы (розныя ўзроўні)
–    нарвежскае жыцце і грамадства
–    нарвежская літаратура
–    скандынаўскае дзяржаўнае кіраванне і палітыка
–    міжнародная палітыка

Для магістраў – наступныя 8 курсаў:
–    гендэрная роўнасць ў нарманскіх краінах
–    медыя даследаванні
–    правы чалавека
–    ахова здароўня на міжнародным узроўні
–    даследванні праблематыкі міру
–    спецыяльная адукацыя

Больш інфармацыі можна знайсці на сайце школы.

Паводле adukacyja.info

University of Oslo

University of Oslo

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *