Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Як стаць самым разумным?

Прапануем вашай увазе 5 простых спосабаў як падвысіць свой інтэлект. Ваш розум мае патрэбу ў практыкаваннях у такой жа ступені, як і вашае цела, калі вы хочаце быць у найлепшай форме.

Па-першае, звядзіце да мінімуму час на прагляд тэлевізара. Гэта цяжка. Людзям падабаецца гібець перад тэлевізарам. Але, калі мы глядзім наш блакітны экран, мы і не выкарыстоўваем рэсурсы мозгу і не даём яму адпачыць. Энергія цягліц затрачваецца, а карысці няма. Калі вы жадаеце адпачыць, лепш пачытайце кнігу. Калі стаміліся — паслухайце музыку. Калі праводзіце час з сябрамі — адключыце тэлебачанне і пагаварыце. Усе гэтыя дзеянні значна больш задзейнічаюць разумовую дзейнасць і дазваляюць вам паслабіцца.

Па-другое, займіцеся фізічнымі практыкаваннямі. Пасля фізічнай нагрузкі прадуктыўнасць працы мозгу значна павялічваецца. Галава становіцца яснай, узнікае хваля энергіі. Вы адчуваеце натхненне, вам прасцей сканцэнтравацца.

Па-трэццяе, чытайце добрыя кнігі. Людзі часта любяць чытаць папулярныя раманы, і, нажаль, такія кнігі зусім іх не стымулююць. Калі вы жадаеце палепшыць здольнасць думаць ці пісаць, трэба чытаць кнігі, якія прымушаюць засяродзіцца. Чытанне класічнай літаратуры можа змяніць вашае стаўленне да свету, вы навучыцеся выкладаць свае думкі прыгожай літаратурнай мовай.Чытанне навуковай ці навукова-папулярнай літаратуры пашырыць ваш светапогляд.

Па-чацвёртае, вылучыце час для сну. Нішто не можа так дрэнна адбіцца на мысленні, як яго недахоп. Каб не адчуваць стомленасці, трэба класціся крыху раней і спаць не меней 8 гадзін. Калі вы адчуеце стомленнасць і жаданне спаць цягам дня, паспіце 10-20 мінут, калі ў вас ёсць магчымасць. Паспіце даўжэй — будзеце млявымі, а кароткі сон асвяжыць вас.

Па-пятае, знайдзіце час, каб проста падумаць. Часта наша жыццё становіцца настолькі сумятлівым, што ў нас не застаецца часу нават на тое, каб гэта ўсвядоміць. Становіцца цяжка на чымсьці сканцэнтравацца, таму што ў галаву ўвесь час лезуць думкі. Каб не дапусціць гэтага, знайдзіце час на тое, каб пасядзець аднаму і падумаць, арганізаваць думкі і вылучыць прыярытэты. Вы зможаце зразумець, што для вас сапраўды важна, а што не. Няважная інфармацыя больш не будзе вас турбаваць.

Ніводны з гэтых спосабаў не з’яўляецца рэвалюцыйным, але, як вядома, самыя простыя рэчы працуюць лепш за ўсё. Самае складанае, пачаць карыстацца імі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *