Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
АдукацыяЕўраклуб

Як Беларусі па-сапраўднаму далучыцца да Балонскага працэму?

Альтэрнатыўны Балонскі камітэт спрабуе рукамі еўрапейцаў прымусіць беларускую сістэму адукацыі да рэформаў, а таксама прапануе дыялог нашаму Мінадукацыі.

Альтэрнатыўны Балонскі камітэт, створаны ў Беларусі з мэтай уплыву на працэс далучэння краіны да Балонскай сістэмы, адправіў еўрапейскім чыноўнікам уласны даклад аб стане рэчаў у сістэме адукацыі краіны. Камітэт спрабуе рукамі еўрапейцаў прымусіць беларускую сістэму адукацыі да рэформаў, а таксама прапануе дыялог нашаму Мінадукацыі. Ці пачуюць голас незалежных экспертаў у Брусэлі і афіцыйным Менску, стане вядома ўвесну.

«Без папярэдняга глыбокага рэфармавання беларускай вышэйшай адукацыі ўдзел нашай краіны ў Балонскім працэсе не будзе эфектыўным», — адзначаецца ў скарочанай версіі дакладу, прадстаўленай прэсе ўчора ў Менску чальцамі грамадзкага Балонскага камітэту: былым прарэктарам ЭГУ Уладзімірам Дунаевым, былым экспертам аналітычнага аддзелу Міністэрства адукацыі, а цяпер экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святланай Мацкевіч, адлічаным і адноўленым у БНТУ Алесем Кратом са студэнцкай арганізацыі Студэнцкая Рада, а таксама медыяэкспертам Ірынай Віданавай. Камітэт, аб заснаванні якога было абвешчана на мінулым тыдні, спрабуе паўплываць на працэс далучэння Беларусі да Балонскай дэкларацыі, што можа адбывацца ўжо ў красавіку наступнага году.

У бліжэйшыя месяцы еўрапейская бюракратычная машына будзе апрацоўваць афіцыйную беларускую заяўку, вырашаючы, даць ці не ёй зялёнае святло на ўступленне ў агульную адукацыйную прастору Еўропы. Як кажуць сябры Балонскага камітэту, у краінах прасторы ёсць як прыхільнікі далучэння Беларусі да камітэту, гэтак і праціўнікі гэтага. Праўда, мэта камітэту палагае зусім не ў спробе адмежаваць Беларусь ад Балонскага працэсу.

«У Беларусі маюцца альтэрнатыўныя канцэпцыі развіцця адукацыі, якія доўгі час не маглі быць рэалізаваныя, — кажа Святлана Мацкевіч у адказ на ёй жа зададзенае пытанне аб „асабістых выгодах ад удзелу ў камітэце“ кажа. — Змяніць гэту палітыку нельга іншым чынам, як толькі ўкараненнем у яе сярэдзіну. Таму цяпер разам з калегамі мы спадзяемся запусціць працэс рэфармавання адукацыі».

Сярод «калегаў» — нямала тых, хто раней меў уплыў на працэсы ў адукацыі, але страціў яго. Напрыклад, Уладзімір Дунаеў — прарэктар, звольнены з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Ён кажа аб свежым ветры ў беларускім Мінадукацыі, які зявіўся там з часу прыходу ў яго новага міністра Сяргея Маскевіча. Аднак некаторыя пункты заяўкі, падрыхтаванай пад кіраўніцтвам Маскевіча, называе «вракамі», а верагоднае далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу ў існых умовах — «скандальным»:

«Далучыўшыся да Балонскага клубу, можна нічога не рабіць: паабяцаць, і нічога не рабіць. Беларускае Мінаадукацыі імкнецца рэалізаваць якраз такую стратэгію», — кажа Дунаеў. Па яго словах, яшчэ ў 2004 годзе Мінадукацыі зрабіла разварот да ізаляцыі сістэмы адукацыі, апяваннем савецкай традыцыі. Але цяпер чыноўнікі сцвярджаюць, што ўжо 9 гадоў «паслядоўна» ідуць да Балонскай сыстэмы.

«Трэба ўлічваць, што беларускія ўлады не схільныя да пэўных кампрамісаў. Таму можна было б прапанаваць: давайце мы вам намецім нейкія мінімальныя рэформы, якія можна было б зрабіць за два гады. І на наступным саміце Балонскай прасторы завершыць фармальны працэс далучэння да яе Беларусі».

Дарожная мапа для Маскевіча

Эксперты прапануюць некалькі пунктаў «мінімальных рэформаў», якія б можна было запатрабаваць ад Беларусі. Найбольш іх турбуе адсутнасць у ВНУ акадэмічных свабодаўвыбарнасці рэктара, агульнай самастойнасьці ўніверсітэтаў і існаванне «інстытуту куратарства» з боку спецслужбаў, калі «прадстаўнікі КДБ указваюць універсітэтам, хто ў іх можа працаваць, а хто не».

Таксама ўдзельнікі грамадзкага камітэту патрабуюць ад Мінадукацыі перагледзець існыя правілы ацэнкі якасці працы ВНУ, калі самі ўстановы адукацыі вырашаюць, якая якасць іх працы.

Яшчэ адна прапанова — правесці маніторынг дзейнасці рэктароў з «чорнага спісу» ЕЗ, якім з-за палітычных выключэнняў студэнтаў з ВНУ забаронены ўезд у Еўрапейскі Звяз.

«Рэпрэсіі ажыццяўляюцца не ўрадам, а самімі кіраўніцтвам ВНУ, якое бярэ на сябе паліцэйскія функцыі», — кажа Ўладзімір Дунаеў і адзначае, што варта было б выключыць са спісу неўзяных рэктараў у тым выпадку, калі цягам наступных гадоў яны спыняць рэпрэсіі супраць студэнтаў.

Як вынікае са словаў чальцоў камітэту, яны не супраць далучэння Беларусі да Балонскай сыстэмы, гатовыя нават спрыяць, каб тое адбылося хутчэй. Але цяперашняя спроба беларускага Міністэрства адукацыі прасячы дзверы ў Еўропу — «шанец выправіць сытуацыю» і зрабіць беларускую сістэму адукацыі «менш адсталай». Тым больш, еўрапейскія структуры ахвотна камунікуюць з альтэрнатыўным Балонскім камітэтам. Найлепшым жа бонусам для стваральнікаў камітэту стаў бы доўгачаканы дыялог з урадам, якога не дамагліся нават у часы нядаўняй «лібералізацыі».

«Безадказнасць нашай вышэйшай адукацыі — сур’ёзная праблема, — кажа Ўладзімір Дунаеў. — Але цяжка патрабаваць нейкай адказнасці ад тых, у каго няма свабоды выбару».

Паводле generation.by

Нагадваем пра конкурс ад Народнай праграмы! Складзіце сваю праграму дзеянняў “Дзесяць крокаў новай улады”! Інфармацыя на dzedzich.org  

Europe

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *