15 снежня на ўездзе ў Берасце супрацоўнікі ДАІ затрымалі двух актывістаў аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі : Змітра Шурхая і Алеся Чаркашына.

Падставай для затрымання з’явілася тое, што аўтамабіль, на якім ехалі сябры БХД, нібы знаходзіцца ў вышыку па падазрэнні ў тым, што ён збіў пешахода ў Менску, — паведамляе прэс-служба БХД.

Але Шурхай мяркуе, што іх спецыяльна затрымалі, каб не пусціць на ўстаноўчы з’езд БХД, які мае адбыцца 17 снежня ў Менску, ці магчыма гэта проста спроба ціску на нас напярэдадні з’езду.

Цяпер каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Змітцер Шурхай і кіраўнік БХД па Берасці Алесь Чаркашын знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС Берасця нібыта для экспертызы.

[supsystic-social-sharing id="1"]