Моладзь

Праганяем хранафагаў

Кожны з нас знаёмы з імі, з хранафагамі. І гэта не монстры з нашых сноў і мараў – гэта тое і тыя, што нас атачаюць у рэальнасці.

Хранафагі – гэта тое і тыя, хто крадуць наш час, хто аццягвае нашу ўвагу ад чагосьці больш важнага і істотнага. Напрыклад, сацыяльныя сеткі ці тэлебачанне. Помніце, як гэта – прасядзець цэлы дзень перад блакітным экранам і нічога не зрабіць?

А яшчэ ёсць людзі-хранафагі, якіх увогуле не хвалюе, чым вы занятыя. Ці яны нават не могуць уявіць, што вы можаце быць чымсьці заняты. Галоўнае ў іх жыцці расказваць усім пра свае праблемы, турботы, клопаты, губляя бессаромна ўвесь іх час. Нават калі яны не побач, яны становяцца ўладарамі тэлефона – і свайго, і вашага.

Змагацца з імі не так ужо і складана. Проста не падыходзьце да кампутара ці тэлевізара, пакуль не зробіце ўсе свае справы. Надакучлівым людзям можна ветліва гаварыць: “Прабачце, але я сёння вельмі заняты”. Проста не забывайце трымаць слова, што вы далі не толькі іншым, але я сабе. Навучыцеся кіраваць сваім часам і памятайце – чым больш вы заплануеце – тым больш вы зробіце.

Past, Present and Future

Past, Present and Future

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *