Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Конкурс ад “Народнай праграмы”!

“Народная праграма” абвесціла новы конкурс! Пабудзь крыху прэм’ер-міністрам Беларусі! Складзіце сваю праграму дзеянняў “Дзесяць крокаў новай улады”!

Уявіце, што ў вас ёсць магчымасць вызначыць дзеянні новага ўрада Беларусі: што б вы зрабілі ў першую чаргу?

Складзіце сваю праграму дзеянняў “Дзесяць крокаў новай улады”. Спіс рэформаў можа тычыцца любой сферы, але лепш, калі вы не будзеце зацыклівацца на нейкім адным кірунку.

Прыдумайце слоган сваёй праграмы дзеянняў і выкладзіце ўсё гэта на сцяне Facebook.com/prahrama (не забудзьцеся націснуць LIKE і “Share”).

Пераможцы будуць вызначацца сярод аўтараў пастоў, якія сабралі найбольшую колькасць “лайкаў”, экспертнай радай “Народнай праграмы”. Лепшыя “рэфарматары” атрымаюць прызы ў выглядзе флэшкі на 8 ГБ, а актыўныя ўдзельнікі – кнігі і майкі.

Конкурс будзе доўжыцца да Новага года.

Паводле Рух за Свабоду

Narodnaya programa

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *