Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Кожны аўторак- дзень беларускай мовы

 

Ва ўсім вядомай сацыяльнай сетцы Укантакце з’явілася суполка, кіраўнікі якой заклікаюць карыстальнікаў інтэрнэту ўсяго адзін дзень на тыдзень прысвячаць таму, каб падтрымліваць любую камунікацыю ў сеціве толькі на беларускай мове.

Суполка аніякага дачынення да палітыкі не мае, таму днём беларускай мовы выбран аўторак, а  не серада. Тым больш,  у аўторак была створана суполка і яго проста запомніць, бо толькі ў ім ёсць адметная літара “ў”.

Суполка была створана з наступнымі мэтамі:
– дэманстраваць магчымасць сістэматычнага ўжывання мовы;
– імкнуцца фарміраваць пазітыўныя адносіны грамадства да мовы;
– асабіста падтрымаць і распаўсюджваць ужыванне мовы;
– падтрымаць ўзровень валодання мовай;
– імкнуцца да апалітызацыі мовы.

Зараз суполка налічвае толькі 1336 чалавек, але з кожнай хвілінай іх колькасць узрастае.

Далучыцца да суполкі “Кожны аўторак —- дзень беларускай мовы” можна тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *