Берасцейскі Еўраклуб і АРР «Дзедзіч» ладзіць круглы стол па тэме «Якая рэформа сістэмы вышэйшай адукацыі патрэбна беларускім студэнтам?»

Круглы стол пройдзе у суботу 10 снежня, у дзень правоў чалавека, ў 12-00 па адрасе г. Берасце, вул. Маладагвардзейская, 14/1.

Запрашаюцца ўсе ахвотнікі — студэнты і вучні старэйшых класаў, выкладчыкі ВНУ і ўсе, хто не абыякавы да рэформы вышэйшай адукацыі.

Весці сустрэчу будзе эксперт Народнай праграмы.

Запісацца на сустрэчу можна ў суполцы у «ЎКантакце» (выбірайце пункт «Дакладна пайду» толькі ў тым выпадку, калі вы сапраўды плануеце прыйсці), альбо па тэл.: (029) 724-21-16, 660-57-41 (Дзмітрый), (029) 161-39-38 (Юлія).

[supsystic-social-sharing id="1"]