Адбылося гэта ў кафэ «Лунный свет» 4 снежня прыкладна ў 1.30.
Паміж двума наведвальнікамі завязалася бойка. Ў кафэ ў гэты час знаходзіўся 20-летні жыхар Берасця, які паспрабаваў спыніць бойку. Ён заціснуў ззаду рукой шыю аднаго з тых, што біліся, і пачаў адцягваць яго, у выніку чаго мужчына сканаў на месцы.

У стаўленні да берасцейца следчым аддзелам пракуратуры Берасцейскай вобласці ўзбуджана справа па ст. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Крыніца: БелаПАН

Fighting

Fighting

[supsystic-social-sharing id="1"]