Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

PLUM BUM выступіць з вялікім канцэртам у Берасці

24 снежня ў клубе “CITY” пройдзе  сольны канцэрт гурта PLUM BUM. Канцэрт прымеркаваны 10-гадоваму юбілею гурта з Берасцейшчыны.

 

PLUM BUM – гэта музыка, не абмежаваная ніякім напрамкам. Можна сказаць, што гэта «ска, рок-н-рол з элементамі беларускай, балканскай, габрэйскай музычных культур».

Ці – «шмат тытуню, віна, бессэнсоўных хістанняў па начным горадзе, танцаў, музыкі, і любові. Гэта рок-н-рол з вокнаў прыдарожных кафэ, скажоны і недарэчны рок-н-рол. Разам з рок-н-ролам – джаз, блюз і ска », ці – «дзікая цыганшчына, ад якой ногі самі нясуцца ў скокі».

Назваць напрамак можна як заўгодна, але ад гэтага гурт не стане ні горш, ні лепш. Самае галоўнае ў PLUM BUM ёсць – сумленнасць і харызма. Кожная песня – гэта гісторыя жыцця.

Да свайго юбілею PLUM BUM запісалі новы альбом пад назвай “Сусветны дзень пералётных птушак”. Менавіта на гэтым канцэрце адбудзецца прэзентацыя новага альбома. На канцэрце можна будзе набыць дыскі з запісам новага альбома гурта PLUM BUM.

Пачнецца канцэрт а 19:00 гадзіне. Кошт квітка складае 30 тыс.руб. Квіткі можна будзе набыць у дзень канцэрту ў касе клуба.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *