Month: Декабрь

У Новы год з незалежным прафсаюзам…

Каля 600 работнікаў аднаго з найбуйнейшых у Беларусі дзяржаўнага прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы шчыльных горных парод выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі па прычыне нездавальняючай працы прафкама і нізкай зарплаты.

[Больш падрабязна]

Колькі каштуе жыць і вучыцца ў ЕЗ?

Студэнты, якія зараз вучацца ў еўрапейскіх ВНУ, распавялі нам пра тое, што абыходзіцца ў паўсядзённым жыцці даражэй за ўсё, і на чым можна зэканоміць. Колькі трэба грошай для таго, каб жыць і вучыцца ў ЕЗ?

[Больш падрабязна]

Адзнач Новы год з «Лябафэль»

Супольнасць геніяльных людзей Берасця «Лябафэль«, мэта якіх размаляваць шэрае жыццё горада светлымі колерамі і цёплымі тонамі фарбаў, прапануе свой варыянт святкавання Новага года, да якога можа далучыцца кожны жадаючы.

[Больш падрабязна]

«Дынама» ці «Атлетык»?

Шматразовыя перамовы з БФСТ «Дынама» з нагоды выкарыстання ў назве клуба словы «Дынама» не прывялі да кампрамісу. Агульным сходам клуба было прынята рашэнне аб пераназванні.

[Больш падрабязна]

Топ-10 эпічных выразаў ад АГЛ

Сення кіраўнік Беларусі правеў прэс-канферэнцыю прысвечаную вынікам года і далейшым перспектыва развіцця краіны, дзе чарговы раз парадаваў прыхільнікаў сваіх казак і эпічных выразаў.

[Больш падрабязна]

Балонская сістэма

12 снежня беларускі пакет дакументаў на ўступленне разгледзела працоўная група Балонскага камітэта.У красавіку нас чакае адказ на пытанне» Балонскаму працесу на Беларусі быць?»

[Больш падрабязна]

Еўрапейскія універсітэты як частка турысцкай індустрыі

Найбуйнейшыя навучальныя ўстановы Еўропы ўжо даўно патрапілі на старонкі турыстычных даведнікаў. Яны цікавыя не толькі як ўзоры архітэктуры мінулага ці кладоўкі ведаў, але і як маленькія сувенірныя крамкі.

[Больш падрабязна]

Зімовыя вечары з the Fraiz

Напярэдадні поўнамаштабнай лютаўскай прэзентацыі, the Fraiz прадставіць самым новы альбом у акустычна-хатнім настроі, інтэрнэт — рэліз якога адбудзецца 1-га студзеня 2012 года.

[Больш падрабязна]

Швецыя – рай для журналістаў

Калі б швецкі журналіст напісаў пра вас нейкую лухту, у вас амаль не было б шанцаў прыцягнуць яго да адказнасці праз суд. Заканадаўства ў Швецыі максімальна абараняе журналіста і свабоду слова ў яго асобе.

[Больш падрабязна]

Як будуецца АЭС ля Астраўца

Пра тое, што адбываецца на будаўнічай пляцоўцы будучай атамнай электрастанцыі ля Астраўца, на ўмовах ананімнасці рассказаў супрацоўнік арганізаціі, што удзельнічае ў будаўніцтве.

[Больш падрабязна]

Студэнцкія прыметы

Пакуль сесія далёка – якія там прыметы. Але яна набліжаецца і чым бліжэй, тым больш народу верыць у моц залікоўкі, што ляжала ноччу ў халадзільніку, перавязаная чырвонай ніткай.

[Больш падрабязна]

Берасцейцы “вырашаюць свой лёс на кухне”?

Не гледзячы на шматлікія заклікі, незадаволенай рэжымам інтэрнэт-супольнасці “Либертарное сопротивление”, жыхары горада над Бугам адзначыць гадавіну прэзідэнцкіх выбараў на галоўную плошчу горада так і не выйшлі.

[Больш падрабязна]

Як стаць самым разумным?

Прапануем вашай увазе 5 простых спосабаў як падвысіць свой інтэлект. Ваш розум мае патрэбу ў практыкаваннях у такой жа ступені, як і вашае цела, калі вы хочаце быць у найлепшай форме.

[Больш падрабязна]

Свабодны тэатр памірае пад словы Кафкі

У рамках фестываля “10 год і… пахавальны карагод” “Свабодны тэатр” зладзіў паказ двух лепшых сваіх спектакляў – “Тавар-грошы-тавар” і “Працэс” па матывах рамана Франца Кафкі. Такім чынам  тэатр развітваецца са сваімі гледачамі – ён пераўтвараецца ў новую творчую суполку пад назваю “Крылы халопа”.

[Больш падрабязна]