Дзякуючы праграмме фінансавання пры падтрымцы Еўрасаюзу і скандынаўскіх краін.

У рамках кожны гэтай праграммы грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай.

Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыцьцяўляе «Паўночная рада» — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя «Адкрытай Еўропы» пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце. Акрамя таго, студэнту будзе выдавацца грант на падарожныя выдаткі ў памеры 800 еўра на год, а таксама 1 000 еўра штомесяц на пражыванне.

Гэтага цалкам дастаткова, каб камфортна жыць у часе навучання. Хопіць і на пакойчык, і на пракорм. Для параўнання: сярэдні заробак у Беларусі на сёння складае каля 230 еўра, або ў 4 разы менш. Таму раней магчымасць вучыцца ва ўніверсітэтах Еўропы (акрамя ЕГУ і Праграмы Каліноўскага), мела толькі моладзь з самых багатых сем’яў і дзеці карумпаванай часткі чыноўнікаў.

Заяўкі будуць разглядацца ад абітурыентаў усіх спецыяльнасцяў, але прыярытэт будзе нададзены праву, эканоміцы і сацыяльным навукам, бізнэс-адукацыі, біялогіі, медыцыне, інжынерыі.

адача заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт і на стыпендыю — два асобныя працэсы. Універсітэты прымаюць студэнтаў у залежнасці ад іх акадэмічных здольнасцяў і ведання мовы, у той час як стыпендыі будуць вылучацца на аснове матывацыі. Карацей, малады чалавек мусіць сам дабіцца прыёму ва ўніверсітэт, а тады ўжо скандынаўскі фонд яму аплаціць навучанне і пражыццё. Гэта робіцца, каб адсячы бяздарных шукальнікаў грантаў.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама умовы атрымання стыпендыі можна знайсці тут.

Students

Students

[supsystic-social-sharing id="1"]