Першую беларускую АЭС маюць пабудаваць у Астравецкім раёне, на Гарадзеншчыне. Крэдыт на пабудову атамнай станцыі выдае Менску Расея. Будаваць АЭС будуць таксама расейцы. А ці трэба яна нам?

 

Згодна з дадзеннымі Белсату, значная частка беларусаў выступае катэгарычна супраць пабудовы ядравага аб’екту на тэрыторыі краіны. —

— Атамная станцыя нам не трэба ў Беларусі – і так усё забруджана, навошта яшчэ больш? Усё можа здарыцца,гаворыць адна з рэспандэнтак.

Менавіта пытанне бяспекі турбуе беларусаў найбольш:

Я лічу, што атамная станцыя небяспечная, і ў нашыя часы, як бы ні было цяжка, трэба займацца альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі. Трэба ісці іншым шляхам,падкрэсліў рэспандэнт.

Аднак ёсць і прыхільнікі пабудовы АЭС:

Трэба, каб было сваё святло. У дамах патрэбнае святло, трэба, каб паўсюль святло было. Калі гэтага не будзе, і купляць – то шмат мы не накупім,зазначыў адзін з апытаных.

Я думаю, што АЭС патрэбная ў прынцыпе,мяркуе іншая рэспандэнтка. – Але галоўнае, каб не было так, як здарылася даўно ў Чарнобылі.

Але ўсё роўна, негледзячы на гэта, у нашай краіне пабудуюць АЭС, дык яшчэ ў крэдыт. І пра гэта ўлады Беларусі з народам не раіліся.

Паводле: Белсат

[supsystic-social-sharing id="1"]